Чаму Медіабаркэмп у Літве?
Узнікае заканамернае пытанне з нагоды месцы правядзення Медіабаркэмпа: чаму ў Літве і ці можна правесці баркэмп у Беларусі? Пры выбары месца правядзення мы кіраваліся некалькімі чыннікамі.
Візы + рэгістрацыя. Для ўезду ў Беларусь замежнікам патрэбна не толькі віза і медыцынская страхоўка, яшчэ можа запатрабавацца рэгістрацыя, а зарэгістравацца можна далёка не ўсюды і затым неабходна пражываць па гэтым адрасе. Гэта лішнія праблемы, якіх бы жадалася пазбегнуць. У арганізатараў ёсць магчымасць візавай падтрымкі пры атрыманні літоўскай візы.
Wi-Fi. Разумею,што гэта здаецца смешным сёння. Але ў Беларусі Wi-Fi - гэта іміджавы праект манапаліста на рынку правайдарскіх паслуг. Займець бесправадны інтэрнэт для адкрытай бясплатнай для ўдзелу не-канферэнцыі вельмі праблематычна.
Пляцоўка. Калі вы хоць раз штосьці арганізоўвалі ў Беларусі, то павінны былі сапхнуцца з тым, што ў афіцыйна арандаваным памяшканні "раптам" і "нечакана" ў дзень адкрыцця мерапрыемства пачынаецца рамонт ці адключаецца святло ці здараецца лжывы званок тэлефоннага тэрарыста... Ну шмат дробных "поскудзяў", якія здольныя сапсаваць любое мерапрыемства.
Мы не спрабуем арганізаваць баркэмп толькі для беларусаў. Наадварот, гэта спроба прыцягнуць зацікаўленых людзей да праблем развіцця новых медыя і медіаактівізма ў рэгіёне.



Формат BarCamp появился совсем недавно, но уже завоевал популярность среди любителей неформального образования.