Тэхнічнае забеспячэнне
МТС
Пры выглядзе вялікага чырвонага стэнда МТС шматлікія здзіўляліся - ну пры чым тут МТС? А вось прычым. Праектары (2 з 4-х), Інтэрнэт у дзвюх аўдыторыях (МТС Канэкт), неспадзеўкі ў выглядзе свечак і прышпільных сантыметраў (можа каму не дасталася, выбачыце). Плюс падтрымка з боку вялікай кампаніі з самага пачатку значна палягчала гутаркі з партнёрамі. А яшчэ нам падарылі фірмовыя тэрмасы МТС - будзем хадзіць з імі ў паходы ўлетку!
Sdelaem.by
Без гэтых людзей у нас не было б значкоў Байкэмпа, якія кэмперы куды толькі не вешалі - і на пінжакі, і курткі, і джынсы, увогуле - креатівілі.
Аксамітавы Свет
Гэта нашы цудоўныя расцяжкі, якія віселі ў аўдыторыях і холах і што разводзілі сумны дызайн сцен.
Юрыдычная падтрымка: Alliance Group
Што б вы не рабілі, вам заўсёды патрэбныя кансультацыі па заканадаўстве - што можна рабіць, чаго нельга, і галоўнае - як трэба рабіць, каб усё прайшло гладка. Да таго ж шматлікія адзначылі феерычную прэзентацыю Ўладзіміра Несмашного пра бізнэс у байнэце, і якая рушыла за ёй міні прэс-канферэнцыю на фоне стэнда МТС. Гэта глядзелася ўзрушаюча!



Формат BarCamp появился совсем недавно, но уже завоевал популярность среди любителей неформального образования.