Што такое Медіабаркэмп?

{ Опубликовано Дек 11 2009 автором admin }

Што такое Медіабаркэмп?Медіабаркэмп - гэта ўнікальная междунароная "не-канферэнцыя" па пытаннях новых медыя і медыя актывізму. На не-канферэнцыі будуць прысутнічаць каля 200 медыя-актывістаў, адмыслоўцаў з розных кірункаў IT-сферы, з Беларусі, краін Балтыі і СНД.

Зараз растлумачым усё па парадку...

Чаму Медіабаркэмп?

Мяркуецца, што адмысловая ўвага будзе нададзена розным медыяпраектам, якія ўяўляюць пункт гледжання нейкай групы. Не тэлеканалам ці радыёстанцыям, а людзям, якія робяць відэаролікі пра тое, чым яны самі ці іх сябры займаюцца, вядуць блог пра тое, што думаюць (важна! не проста графоманскій блог, а блог + наяўнасць развітага мыслення), запісваюць подкасты з сябрамі, рыхтуюць фотарэпартажы пра тое, што іх атачае. Гэта значыць усе тыя, у каго ўжо ёсць навык працы з сучаснымі медыя тэхналогіямі.

Што такое Медіабаркэмп?Кіравала Баркэмпа мяркуюць, што ўсе хто ўдзельнічаюць у ім, пачуваюцца таксама вольна як у прыстойным бары і пры гэтым абсалютна вольныя ў перасоўванні як падчас пікніка на прыродзе.

Чаму "не-канферэнцыя"?

Таму, што на традыцыйных канферэнцыях ёсць доўгія і ўсыпляльныя пленарныя даклады, ёсць запрошаныя зоркі і проста слухачы-гледачы. "Не-канферэнцыя" мяркуе адсутнасць гэтак выразнага падзелу на тых, хто выступае і тых, хто прыйшоў паслухаць. Калі ёсць жаданне ўдзельнічаць, то трэба рэгістравацца, рыхтаваць прэзентацыю, зрабіць анонс і спасылку на Медіабаркэмп у сваім блогу ці на сваім медыяпраекце. Быць актыўным. Не чакаць, калі скажуць штосьці зрабіць, а прапанаваць і рабіць.

google.com bobrdobr.ru del.icio.us technorati.com linkstore.ru news2.ru rumarkz.ru memori.ru moemesto.ru

Оставить комментарий