Сустрэча будучых арганізатараў канфэрэнцыі
Прывітаньне!
З пачаткам гады мы пачынаем падрыхтоўку новай канфэрэнцыі. Аднак у гэтым годзе нас чакаюць вялікія зьмены. Селетняе мерапрыемства па атмасфэры нагадае баркэмп, аднак фармат будзе новыя, маштабы большыя, а спецыялісты больш сур'езныя. Пакуль мы назвалі нашу задумку Belarusian Digital Culture Festival і прызначылі прыблізную дату - 2-4 кастрычніка 2009. Слоганам мерапрыемства абралі выраз "Less talk - more work!".
Мэта гэтага паста, шаноўны баркэмпер, ня толькі ў тым, каб запісаць у твае пляны івэнт, але і запрасіць ды ўдзелу ў нашым шоў па падрыхтоўцы фэсту. На працягу 4 месяцаў вы зможаце сачыць за ўсімі нюансамі арганізацыі канфэрэнцыі, даваць парады і крытыкаваць, а самае галоўнае - стаць самім удзельнікам, то бок арганізатарам фэсту.
Навошта вам гэта? Перадусім, гэта дасьць вам магчымасьць заявіць пра сябе, як пра спецыяліста ў пэўнай сфэры (вы як асоба, альба ваша кампанія, напрыклад, могуць стварыць дызайн сайта канфэрэнцыі), зрабіць канфэрэнцыю такі, як хочаце менавіта вы, атрымаць шмат карысных кантактаў і ў рэшце рэшт правесьці самыя шаленыя 4 месяцы ў вашым жыцьці ў гэтай краіне. Не абяцаем, што тыпаграфіі будуць шалена друкаваць цішоткі з вашымі партрэтамі, а прыхільніцы (кі) раскупаць, але Байнэт будзе ведаць сваіх герояў!
Што для гэтага трэба зрабіць? Пакуль што прыйсьці на сустрэчу 31 траўня ў 16.00 у кавярню "Старыя Менск" на праспэкце Незалежнасьці (ля "Падпісных выданьняў"), убачыць там людзей у цішотках ByCamp і стаць героем шоў!
На сустрэчы мы будзем абмяркоўваць вусе сакрэты будучага мерапрыемства (таму не бярыце дыктафоны:)), брэйнсторміць (вітаюцца сьвежыя галовы) і простая атрымліваць асалоду!
Чакаем вас на сустрэчы!



Формат BarCamp появился совсем недавно, но уже завоевал популярность среди любителей неформального образования.