Курс на адукацыю!

{ Опубликовано Окт 19 2009 автором admin }

Курс на адукацыю!Ну-ка, скажыце-ка, усё памятаюць, што канферэнцыя ў нас апроч усяго яшчэ і адукацыйная? Вось-вось!

Адзін з нашых фундатараў - Moscow Business School - вырашылі цалкам нас падтрымаць і падалі 15 грантаў на навучанне па дыстанцыйным курсе Mini MBA Leader.

Дзеці з Moscow Business School ужо навучыліся здалёку бачыць самых актыўных і патэнцыйных лідараў, таму самыя-самыя годныя, па іх меркаванні, презентаторы, удзельнікі BarCamp Ideas Market і хэлп-тімеры атрымаюць гэтыя гранты.

Раім усёй самай стараннай выявай паставіцца да складання прэзентацый, праектаў і працы на выгоду баркемпа, каб заслужыць увагу і заахвочванне ;)

Трохі інфармацыі пра курс: Mini MBA Leader разлічаны на людзей, якія імкнуцца атрымаць самыя неабходныя веды па мэнэджменце. Час вывучэння матэрыялу ад 6 да 12 месяцаў у залежнасці ад інтэнсіўнасці.

Жаданы поспехі!

google.com bobrdobr.ru del.icio.us technorati.com linkstore.ru news2.ru rumarkz.ru memori.ru moemesto.ru

Оставить комментарий