Заўтра Байкэмп! Што будзем рабіць?

{ Опубликовано Сен 18 2009 автором admin }

Заўтра Байкэмп! Што будзем рабіць?Ужо заўтра ў 9.00 пачнецца першы ў Беларусі баркэмп - ByCamp2008!

План дзеянняў на гэты дзень такі:

1. Вы прыходзіце з 9.00 да 10.00 у будынак Інстытута журналістыкі (Кальварыйская, 9) і рэгіструецеся, завошта атрымліваеце кучу ўсякіх карысных і мілых рэчаў. Купляеце па жаданні квіток на вечарынку (кошт 15 тысяч белы. рублёў).

2. Далей шукайце вялікі расклад і, пакуль ніхто не заняў, запісваеце тэму свайго выступу, запомніўшы аўдыторыю і месца.

3. Да 10.00 заходзіце ў 414 аўдыторыю на афіцыйнае адкрыццё Байкэмпа.

4. Далей падыходзіце і перапісваеце сабе ў нататнік або фоткаете запоўнены расклад. Складаеце сваё: у якой аўдыторыі і ў які час вам будзе цікава.

5. Калі вы журналіст, то да 11.00 вам трэба быць у 313 аўдыторыі на прэс-канферэнцыі з арганізатарамі баркэмпа.

6. Да 17.00 вы слухаеце, задаяце пытанні, выступаеце, знаёміцеся, пішыце ў сваіх блогах. Галоўнае: не сядзець убаку!

7. Увесь гэты час дапамагаеце арганізатарам і хэлптіму. Бо баркэмп мы робім разам.

8. У 19.00 збіраемся да клубе "Графіці", дзе ў мілай атмасферы працягваем знаёміцца, які слухаецца прыемную музыку, падводзім вынікі першага дня, глядзім адздыманыя фота, а ў канцы танцуем па трансовый сэт ад dj Kaitech!

Калі вам будзе дрэнна і самотна, паўстануць пытанні ці вы будзеце чымсьці незадаволены, звяртайцеся да людзей з чырвонымі бейджамі.

Убачымся на Байкэмпе!

google.com bobrdobr.ru del.icio.us technorati.com linkstore.ru news2.ru rumarkz.ru memori.ru moemesto.ru

Оставить комментарий