Увага, конкурс! Заяві пра сябе да пачатку Байкэмпа!

{ Опубликовано Июл 01 2009 автором admin }

Увага, конкурс! Заяві пра сябе да пачатку Байкэмпа!Калі зарэгістраваліся на Байкэмп, значыць, у вас ёсць мінімум адзін чыннік, навошта туды ісці. Так падзеліцеся ёю з іншымі! Удзельнічайце ў конкурсе "Я іду на Байкэмп..."!

Піарьте сябе яшчэ да пачатку Байкэмпа!

Заявіце пра сябе на сайце - і на Байкэмпе ў вас не будзе адбоя ад ахвотнікаў пазнаёміцца! Бо вашу аватарку, сайт і выказванне прачытаюць на галоўнай старонцы ўсе ўдзельнікі! А вас убачаць і пачуюць на адкрыцці Байкэмпа!

Што гэта будзе?

Вы дасылаеце нам вашу аватарку, лінк на ваш рэсурс (тое, што вы жадаеце попіаріть) і адказ на пытанне "Навошта я іду на Байкэмп?" І мы ў парадку чаргі ставім яе на галоўную старонку bycamp.org, а таксама ў табліцу на старонцы конкурсу. Натуральна, дасылаць трэба самыя прышпільныя фота і самыя цікавыя адказы.

Умовы

Вы павінны быць зарэгістраваны на сайце Байкэмпа. Пры рэгістрацыі вы павінны адзначыць, што будзеце ўдзельнічаць.

Памер аватаркі па шырыні не павінен перавышаць 100 px.

Піарьте свой блог ужо цяпер!

Дасылаць заяўку (фота, выказванне і лінк) на адрас konkurs {at} bycamp.org

Па выніках тыдня мы будзем выбіраць самую цікавую заяўку. Усяго будзе абрана 3 заяўкі (за 3 тыдні), якія выважым на сайт на галоўнай старонцы і за якія юзары змогуць галасаваць. Пераможцу конкурсу будзе прадстаўлена слова на адкрыцці Байкэмпа (чытай: магчымасць попіаріть сябе і свой блог!), а таксама іншыя прыемныя матэрыяльныя неспадзеўкі.

google.com bobrdobr.ru del.icio.us technorati.com linkstore.ru news2.ru rumarkz.ru memori.ru moemesto.ru

Оставить комментарий