Не-канферэнцыя ВуСаmр 2008 – усё толькі пачынаецца!
20-21 снежня ў Менску праходзіць першая ў Беларусі канферэнцыя ў фармаце баркэмп - ВуСаmр 2008. Тэмамі мерапрыемства з'яўляюцца новыя медыя, блоггінг, подкастінг, сацыяльныя сеткі, грамадзянская і анлайн журналістыка, стартапы - кампаніі, пачаткоўцы свой бізнэс.
Канферэнцыя сапраўды ўнікальная для Беларусі, паколькі разлічана не толькі на прафесіяналаў у IT-сферы, але і на радавых карыстачоў. Унікальна мерапрыемства і сваім фарматом. Баркэмп - спосаб правядзення канферэнцый, у рамках якога ўдзельнікі максімальна ўліваюцца ў працэс арганізацыі падзеі. Яны не толькі дапамагаюць з тэхнічнай арганізацыяй, анансуюць падзею ў блогах, але і самастойна фармуюць расклад - кожны можа ўпісаць тэму свайго выступу, прэзентацыі, дыскусіі ў пустую табліцу раніцай першага дня канферэнцыі. Канферэнцыя праходзіць у нефармальнай атмасферы, стымулюючай дыскусію і абмен ідэямі.
Свой удзел у канферэнцыі ВуСаmр 2008 пацвердзіла больш 200 чалавек з Беларусі, Украіны і Расіі: як прадстаўнікі буйных кампаній (Opera), так і папулярныя блогеры.



Формат BarCamp появился совсем недавно, но уже завоевал популярность среди любителей неформального образования.