Вось і скончыўся першы беларускі bycamp
Учора (больш цэнтралізавана - у адным будынку), сёння - меней (па кавярыньках Менска) прайшоў першы беларускі Байкэмп - bycamp’08.
Уражанняў маса! На мой погляд усё прайшло на годным узроўні - і ў сёння запісаным (у кафэ Шакаладніцы) подкасте я паспрабаваў падрабязна распавесці Nata свае ўражанні.
Я крыху пазней паспрабую выказаць свае думкі па гэтай нагодзе больш “устаканенно”, а таксама з'явіцца агляд і фота адбывалага ў Навінах Байнэту.
А цяпер трохі пра асабісты… Як лабаранты “Лабараторыі Карпаратыўнага блоггінга” мы з Ленай Барткевіч aka bygirl падрыхтавалі прэзентацыю-дыскусію на тэму “Ці годная Беларусь карпаратыўнага блоггінга?“. Я рады, што стараннямі прыйшэлых (ауд.414 з 1430 да 1500) сапраўды атрымалася нядрэнная дыскусія, было высказанно шмат тлумачальных меркаванняў і заўваг.
Прэзентацыю (фармат PowerPoint 2007 рэжым прагляду) запампаваць можна па спасылцы:Прэзентацыя “Ці годная Беларусь карпаратыўнага блоггінга?”
Як і з прэзентацыяй на AGA-08, калі камусьці патрэбен сам тэкст прэзентацыі (.doc) - то пакідайце кантакты, мясцуйце бэклінк - і я адпраўлю файл. Прашу зусім трохі - усяго вось якія індэксуюцца спасылкі!
Дарэчы, на мінулым выступе ўкраінскія госці ў твары M©Дэвід (дзякуй за зялёную суколку “Я Блогер”!
) пацвердзілі наяўнасць і добры патэнцыял карпаратыўнага блоггінга на Ўкраіне. Так што ёсць “карпаратыўны блог” такая тэма ў нашым рэгіёне - Рунэт і Уанет ужо “прасеклі фішку” і актыўна яе выкарыстоўваюць. Наш Байнэт не павінен адставаць у гэтым пытанні - маё адназначнае іМХО!



Формат BarCamp появился совсем недавно, но уже завоевал популярность среди любителей неформального образования.